11 красавіка Васілеўская ляціць у Мінск, а Лукашэнка — ў Маскву

Палёт Марыны Васілеўскай працягваўся два тыдні

Палёт Марыны Васілеўскай працягваўся два тыдні / БЕЛТА

11 красавіка Аляксандр Лукашэнка збіраецца сустрэцца ў Маскве з Уладзімірам Пуціным. У Расіі ён прабудзе два дні.

Прапаганда адначасова паведамляе, што ў чацвер чакаецца прыезд у Беларусь першай беларускай касманаўткі Марыны Васілеўскай, якая аднаўлялася ў РФ пасля вяртання з МКС на Зямлю. Ужо рыхтуецца яе сустрэча ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Дзе з Васілеўскай убачыцца Лукашэнка і ці ўбачыцца, не ўдакладяецца. Бо 12 красавіка ў яго і Пуціна плануецца сумеснае мерапрыемства з нагоды Дня касманаўтыкі. Яны збіраюцца паразмаўляюць з нейкімі касманаўтамі. Але без Васілеўскай?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі