15 жніўня ў Рыа сочым за веслярамі і лёгкаатлетамі

15 жніўня ў Рыа сочым за веслярамі і лёгкаатлетамі

На Алімпіядзе ў Рыа 15 жніўня беларускія спартоўцы паспаборнічаюць у шэрагу відаў  спорту.

У 15.24 паводле беларускага часу пачнуцца паўфінальныя заезды сярод жанчын на 500 м на байдарках-двойках. Нашу краіну прадстаўляюць Надзея Ляпешка і Марына Літвінчук.

У 15.30 стартуюць спаборніцтвы беларускіх лёгкаатлетаў. У гэты час Максім Несцярэнка, Арцём Бандарэнка і Дзмітрый Платніцкі паспрабуюць прайсці кваліфікацыю ў трайным скачку.

У кіданні молата ў 16.40 паўдзельнічае беларуска Ганна Малышчык.

А ў 03.57 у забегах на 400 метраў з бар'ерамі будзе змагацца Кацярына Белановіч.

У веласпорце ў 17.00 на трэк-омніум выйдзе Таццяна Шаракова.

Розыгрыш алімпійскіх медалёў у грэка-рымскай барацьбе пачнецца з 16-й гадзіны. Сцяг Беларусі ў вагавай катэгорыі да 85 кг будзе абараняць Джавід Гамзатаў.

А ў сінхронным плаванні, якое пачнецца а 17-й гадзіне, выступяць Ірына Ліманоўская і Кацярына Есіповіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі