17 лютага адключаць цяпло ў дзясятках дамоў у Мінску

17 лютага адключаць цяпло ў дзясятках дамоў у Мінску

У сераду, 17 лютага, адключаць цяпло ў дзясятках дамоў у беларускай сталіцы. У Мінскіх цеплавых сетках кажуць, што пройдзе ліквідацыя пашкоджанняў. Гарачае цеплазабеспячэнне будзе адсутнічаць з 9:00 да 17:00.

Паведамляюцца і адрасы мінчукоў, якія часова застануцца без цяпла. Гэта — дзіцячыя садкі (вуліца Народная, 56, вул. Тухачэўскага, 29 і 41а), адміністрацыйныя будынкі (вул. Жылуновіча, 39, вул. Тухачэўскага, 27а, вул. Філатава, 12), медустанова (вул. Філатава, 13) і жылыя дамы (вул. Жылуновіча, 37, 41, 43, 45, 47, вул. Куляшова, 8, 10 і 12, вул. Народная, 58, 60 і 62, вул. Тухачэўскага, 27, 31, 37, 39, 43, 45, вул. Філатава,  10, 10а, 14, 15, 16, 16а, 17, 18, 19, 20, 21).

Сіноптыкі паведамляюць, што ў сталіцы ў дзённыя гадзіны чакаецца 6-8 градусаў марозу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі