А 17-й у жывым эфіры — палітолаг Арсеній Сівіцкі, размова пра Беларусь і Кітай
Кітай рэалізуе ў Беларусі шмат праектаў, найперш — у будаўнічай сферы. Час ад часу яны набываюць вялікі грамадскі рэзананс, як, напрыклад, гасцініца "Пекін" у Мінску, папяровы камбінат у Добрушы ці падстанцыя для БелАЭС у Паставах.
На "кітайскіх" будоўлях у Беларусі працуюць кітайскія рабочыя, а самі праекты рэалізуюцца за кітайскія крэдыты. Ці не "зашмат" у Беларусі Кітаю? Ці існуе пагроза, што Кітай пачне дыктаваць нам свае умовы? У чым вялікі кітайскі інтарэс да Беларусі? Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё пагаворым з дырэктарам Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсенем Сівіцкім.
Размова пачнецца а 17-й пасля выпуску навінаў.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
На нашым Youtube-канале кожны дзень з'яўляецца відэа пра жыццё ў Беларусі. Падпісацца можна тут.