174 тэлеграм-каналы і чаты прызнаныя ў Беларусі "эктрэмісцкімі"

174 тэлеграм-каналы і чаты прызнаныя ў Беларусі "эктрэмісцкімі"

Па дадзеных на 21 жніўня "экстрэмісцкімі" ў Беларусі прызнаныя 174 тэлеграм-каналы і чаты. Суды па пераважнай большасці з іх прайшлі ў 2021 годзе.

Першыя тэлеграм-каналы і чаты былі прызнаныя "экстрэмісцкім" яшчэ ў снежні 2018 года. Яны былі звязаныя з рухам анархістаў. Трэба сказаць, некаторыя з іх рэгулярна абнаўляюцца дагэтуль.

У кастрычніку 2020 года быў прызнаны "экстрэмісцкім" самы буйны на той момант кірылічны тэлеграм-канал, рэдакцыя якога знаходзіцца ў Варшаве. Следам у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў былі дададзеныя яшчэ два каналы гэтага брэнду. Гэта былі першыя тг-каналы, прызнаныя "экстрэмісцкімі" ў звязку з выбарчай кампаніяй 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі