300 чалавек атрымалі бясплатныя квіткі на "Народны альбом"

300 чалавек атрымалі бясплатныя квіткі на "Народны альбом"

300 квіткоў на юбілейны канцэрт праекта "Народны альбом", які ладзіць тэлеканал "Белсат" у Падляшскай оперы ў Беластоку, разабралі за дзве гадзіны. Прычым, іх немагчыма было набыць за грошы, а выключна адказаўшы на пытанні, датычныя "Народнага альбома" на сайце тэлеканала. Цікава, што 63% уладальнікаў бясплатных квіткоў не падаваліся на атрыманне візы, каб наведаць канцэрт.


Яшчэ 300 квіткоў бясплатна будуць распаўсюджаныя на тэрыторыі Польшчы.


"Народны альбом" — адзін з найбольш паспяховых беларускіх музычных праектаў. Ён быў прэзентаваны ў 1997 годзе. У юбілейнай версіі бяруць удзел Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Вераніка Круглова, Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў, Сяргей Ахрамовіч ды іншыя выканаўцы з арыгінальнага складу. Колькасць музыкаў будзе пашыраная да 20 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі