Пра сумную беларускую гісторыю, але з надзеяй — Лявон Вольскі пра новы альбом

Гурт VOLSKI на фестывалі “Graj” у Варшаве

Гурт VOLSKI на фестывалі “Graj” у Варшаве / @emerkalo

Лявон Вольскі выпусціў новы альбом “Emihranty”. Асноўная тэма — новая беларуская рэчаіснасць. Еўрарадыё даведалася, як пісаўся альбом, а таксама як ён атрымаўся лёгкім па гучанні, але сур’ёзным і месцамі сумным па сэнсе.

 

Саўндпрадзюсар быў вымушаны звярнуцца да доктара

Фармат атрымаўся незвычайны. Усяго ў “Emihranty” 36 трэкаў, але песень — 21. Астатняе — гэта падводкі і адводкі да асноўных кампазіцый, дзе можна пачуць дыялогі, якія падаюцца як размова беларускіх эмігрантаў.

Мы так палічылі, што ад пачатку стварэння першай песні і да майстарынгу прайшло менш за тры месяцы, — кажа Лявон Вольскі. — Так атрымалася, што вельмі хутка пісалася, такое ўвогуле натхненне, на студыі вельмі хутка працавалі. Асобна трэба адзначыць працу саўндпрадзюсара Пашы Сінілы, які проста гераічна, не вылазячы са студыі працаваў. Потым быў вымушаны звярнуцца і да масажыста, і да тэрапеўта, бо яму трэба было ў вельмі кароткі тэрмін усё завяршыць.

У альбоме ёсць адгалоскі і “Народнага альбома”, і “Крамбамбулі”, удзельнікам якіх быў Вольскі. Агульнае гучанне даволі лёгкае.

Напрыканцы [новага альбома. — Еўрарадыё] ужо будуць больш сур’ёзныя, больш разважлівыя песні, задуменныя. Плаўна ўсё пераходзіць ад весялосці да разважлівасці.

У “Emihranty” прабіваецца сум, бо гэта пра беларускую гісторыю, працягвае музыка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі