300 еўра за вяртанне на радзіму. Літва прапануе мігрантам грошы

Літоўскія памежнікі вяртаюць мігрантаў у Беларусь / Reuters
Літоўскія памежнікі вяртаюць мігрантаў у Беларусь / Reuters

Літва гатова выплачваць па 300 еўра кожнаму мігранту, згоднаму вярнуцца на радзіму. Грошы можна атрымаць толькі аднойчы. Калі мігрант зноў апынецца ў Літве, атрымаць грошы яшчэ раз ён не здолее. Аб гэтым у эфіры радыё LRT абвясціла кіраўнік дэпартамента міграцыі МВД Літвы Эвеліна Гудзінскайце. Па словах чыноўніцы, грошы будуць выплочваць наяўнымі пры пасадцы ў самалет, вылетаючы з Літвы.

Тым часам, паводле інфармацыі Дэпартамента статыстыкі і памежна службы Літвы за мінулыя суткі літоўскія памежнікі вярнулі ў Беларусь амаль 250 мігрантаў. Пяцёра ўцекачоў працягваюць заставацца на нейтральнай паласе паміж беларускай і літоўскай мяжой, таму што назад у Беларусь іх не пускаюць памежнікі.

300 евро за возвращение домой. Литва предлагает мигрантам деньги
Мігранты на беларуска-літоўскай мяжы

Літва з 3 жніўня вяртае ў Беларусь затрыманых мігрантаў. Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ дазволіла памежнікам выкарыстоўваць супраць мігрантаў метады псіхалагічнага і фізічнага уздзеяння. Велізарную плынь нелегальных мігрантаў з Беларусі ў Вільні і Брусэлі лічаць актам гібрыднай агрэсіі з боку беларускіх уладаў.

У адказ Аляксандр Лукашэнка забараніў пускаць мігрантаў назад у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі