Ацяпленне ў Мінску пакуль не ўключаць

Ацяпленне ў Мінску пакуль не ўключаць

У бліжэйшыя дні ўключаць ацяпленне ў Мінску не будуць — ні на сацыяльных аб’ектах, ні ў жылым фондзе. Пра гэта агенцтва “Мінск-Навіны” паведамляе са спасылкай на начальніка аддзелу энергетыкі ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрыя Плашкова.

Па словах спецыяліста, ацяпленне ў верасні звычайна не ўключаюць. Тым не менш з 20 верасня ў аддзел энергетыкі штодзённа прыходзіць афіцыйны прагноз надвор’я. Звычайна яго замаўляюць з 1 кастрычніка, але сёлета надвор’е прымушае ссунуць тэрміны.

Доўгатэрміновы прагноз надвор’я пакуль гаворыць пра будучае пацяпленне, таму мяркуецца, што на сацыяльныя аб’екты цяпло пададуць не раней за пачатак кастрычніка. А праз некалькі дзён пасля ўключэння цяпла на гэтых аб’ектах разглядаецца пытанне аб уключэнні цяпла ў кватэрах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі