Ад расійскага абстрэлу пацярпелі 25 чалавек у Паўлаградзе на Днепрапятроўшчыне

Наступствы ўдару па Паўлаградскім раёне / t.me/dnipropetrovskaODA
Наступствы ўдару па Паўлаградскім раёне / t.me/dnipropetrovskaODA

У ноч на 1 траўня расійскія войскі зноў атакавалі Украіну. Як паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны, расіяне выпусцілі 18 крылатых ракет паветранага базіравання X-101 / X-555. Сілы ўкраінскай СПА знішчылі 15 ракет.

Ад расійскіх атак найбольш пацярпеў Паўлаградскі раён Днепрапятроўскай вобласці, паведамляе hromadske.ua са спасылкай на кіраўніка мясцовай абладміністрацыі Сяргея Лысака. Ад ракетнага ўдару там пацярпелі 25 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.

У Паўлаградзе пашкодзілі прамысловае прадпрыемства, а таксама 19 шматпавярховак, 25 прыватных будынкаў, садкі, штолы, крамы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі