Ад сёння ў Беларусі пачынае дзейнічаць закон аб пакаранні жывадзёраў
За жорсткае абыходжанне з жывёламі цяпер пагражае арышт або папраўчыя работы, пры паўторных дзеяннях — нават пазбаўленне волі.
З 28 студзеня набывае моц новы артыкул Крымінальнага кодэксу, які пагражае пакараннем за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Калі такое абыходжанне, здзейсненае з хуліганскіх ці іншых матываў, пацягнула смерць або калецтва, то вінаватаму пагражае пакаранне грамадскімі працамі, буйны штраф або папраўчыя работы.
Паўторнае парушэнне цягне за сабой пазбаўленне волі на тэрмін да аднаго года. Гэтая мера прадугледжаная артыкулам 339.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Новаўвядзенне было ўнесенае ў Крымінальны кодэкс з ініцыятывы зоа абаронцаў.
Фота — ria.ru