Адкрыццё і закрыццё Еўрапейскіх гульняў у Мінску абыдуцца ў $12 млн

Адкрыццё і закрыццё Еўрапейскіх гульняў у Мінску абыдуцца ў $12 млн

Права на арганізацыю цырымоній адкрыцця і закрыцця выйграла расійская кампанія ТАА "Арт Сіці-5". Генеральным прадзюсарам будзе кампазітар Ігар Крутой.

Згодна з тэндарнымі дакументамі, кошт дзвюх цырымоній — 25 мільёнаў 129 тысяч 725 рублёў. Сцэнарыі адкрыцця і закрыцця абяцаюць падрыхтаваць да 25 кастрычніка.

Другія Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску ў чэрвені 2019 года. Адкрыццё запланаванае на 21 чэрвеня, закрыццё — на 30 чэрвеня.

"Арт Сіці-5" прычыніліся да арганізацыі сёмых зімовых азіяцкіх гульняў у Астане ў 2011 годзе. Таксама кампанія ўдзельнічала ў арганізацыі 27-й Сусветнай летняй Універсіяды ў Казані ў 2013 годзе і 16-га Чэмпіянату свету FINA па водных відах спорту ў Казані ў 2015 годзе.

$12 млн — касмічная сума для Беларусі, хаця ў сусветным маштабе гэта не такія ўжо і вялікія грошы. На цырымонію адкрыцця першых Еўрапейскіх гульняў улады Азербайджана патрацілі $100 млн.

Адкрыццё зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчане (2018) каштавала $65 млн, летняй Алімпіяды ў Рыо-дэ-Жанейра (2016) — $21 млн. Што праўда, звычайна падобныя выдаткі бяруць на сябе спонсары гульняў, а не бюджэт краіны, якая іх прымае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі