Адразу некалькі сур'ёзных ДТЗ з удзелам матацыклістаў адбылося ў Мінску
Па фактах ДТЗ распачатыя праверкі / @gaiminsk
Аб трох сур'ёзных ДТЗ з удзелам матацыклістаў паведамляе мінская ДАІ. Ва ўсіх выпадках байкерам спатрэбілася дапамога медыкаў.
Першае ДТЗ адбылося напярэдадні вечарам на вуліцы Малініна: кіроўца аўтамабіля Opel выязджаў са двара і не прапусціў матацыкл, які ехаў па галоўнай дарозе. Байкера з траўмамі павезлі на хуткай.
Другое ДТЗ адбылося позна ўвечары на вуліцы Убарэвіча — сутыкнуліся аўтамабіль Hyundai і матацыкл "Мінск". У выніку кіроўца матацыкла таксама "быў дастаўлены ў медыцынскую ўстанову", распавялі ў ДАІ.
Яшчэ адно падобнае ДТЗ адбылося ноччу на вуліцы Сурганава. Кіроўца аўтамабіля паварочваў налева на скрыжаванні і не саступіў дарогу матацыклу Honda, які ехаў у сустрэчным кірунку. Вынік: сутыкненне, кіроўца матацыкла — у бальніцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.