Сур'ёзнае ДТЗ у Барысаве — загінулі два чалавекі

Пасажырка была без ахоўнага шлема / @pressmvd
Пасажырка была без ахоўнага шлема / @pressmvd

Кіроўца матацыкла і яго пасажырка загінулі ўчора ўвечары ў ДТЗ у Барысаве. Мужчына не справіўся з кіраваннем на скрыжаванні з кругавым рухам, наехаў на бардзюрны камень. У выніку матацыкл перакуліўся.

Жанчына была без ахоўнага шлема. Ёй 45 гадоў, мужчыну — 38. Пра абставіны і наступствы ДТЗ распавялі ў ДАІ Мінскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі