У Віцебскай вобласці ДАІ спыніла матацыкл з санкамі і цюбінгам на буксіры
Цюбінг, ілюстрацыйнае фота
Супрацоўнікі ДАІ Віцебскай вобласці спынілі матацыкл, які буксіраваў санкі і цюбінг з людзьмі. Матацыкл быў без рэгістрацыйных знакаў, кіроўца — без правоў (яму ўсяго 17 гадоў), пасажыры, якія знаходзіліся ў санках і на цюбінгу — гэта маці кіроўцы і знаёмы сям'і, ён жа гаспадар матацыкла.
Усе трое былі ў нецвярозым стане, гэта пацвердзіў медыцынскі агляд, кажуць у МУС Беларусі. Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што напярэдадні кампанія рабіла рамонт, у працэсе ужываючы алкаголь. А да транспартнага сродка прытачылі месцы для сядзення, каб дабрацца дадому. У дачыненні да ўдзельнікаў "пакатушак" склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.