Адваката Бабарыкі і Калеснікавай могуць пазбавіць ліцэнзіі з-за каментара TUT.BY
Побач са штабам Віктара Бабарыкі / Еўрарадыё
Адвакат Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі Аляксандр Пыльчанка даведаўся, чаму яго могуць пазбавіць ліцэнзіі. Як паведамляе TUT.BY, сутнасць прэтэнзій Мінюста ў каментары абаронцы парталу, дзе ён тлумачыць, як Генпракуратура можа рэагаваць на тое, што адбываецца ў краіне.
7 кастрычніка ў Міністэрстве юстыцыі абаронцу Пыльчанку было ўручана "апавяшчэнне аб разглядзе пытання аб спыненні дзеяння ліцэнзіі".
Адвакат азнаёміўся з матэрыяламі, якія будуць прадметам разгляду на Камісіі. 14 жніўня Пыльчанка распавядаў TUT.BY "пра сваё бачанне сітуацыі, аб прававой ацэнцы таго, што адбываецца ў краіне".
— 9−12 жніўня мы назіралі нейкія неверагодныя рэчы, людзі проста не верылі, што гэта беларускі АМАП збівае людзей, хацелі верыць, што гэта расійскі, — тлумачыць адвакат. — Ніхто не разумеў, чаму ніхто з наглядных органаў не прадпрымае ніякіх дзеянняў, не ўзбуджае крымінальныя справы па дзеяннях супрацоўнікаў МУС, усе былі ў шоку.
У каментары TUT.BY адвакат выказаў меркаванне, што можа рабіць Генпракуратура, калі ў краіне адбываецца гвалт супраць мірных грамадзян.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.