Адвакатка Калеснікавай знайшлася ў міліцэйскім пастарунку

Адвакатка Калеснікавай знайшлася ў міліцэйскім пастарунку

Адвакатка Людміла Казак, якая абараняе інтарэсы Марыі Калеснікавай, знайшлася ў адным з РУУС Мінска. Па словах міліцыянтаў, яе затрымалі за адміністрацыйнае правапарушэнне. 

"Так, яна затрыманая за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння. Якога — пакуль не ўдакладняем, яна знаходзіцца ў адным з тэрытарыяльных РУУС Мінска", — перадае агенцтва ТАСС словы прэс-сакратара ГУУС Мінгарвыканкама Наталлі Ганусевіч.

Як распавядала Еўрарадыё, Казак знікла ўдзень 24 верасня ў раёне вуліцы Камуністычнай па дарозе ў суд. Сведкам яе выкрадання стаў выпадковы мінак, які бачыў, як невядомыя людзі вывозяць жанчыну. Яна пры гэтым некалькі разоў крыкнула "Дапамажыце!".

Дарэчы, 25 верасня ў 11.00 у Мінскім гарадскім судзе павінен адбыцца разгляд скаргі на рашэнне суда Партызанскага раёна Мінска аб ужыванні меры стрымання ў адносінах да Марыі Калеснікавай. Адвакатку затрымалі напярэдадні гэтага пасяджэння. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі