Адзначыцца ці перамагчы — навошта “Гавары праўду” ідзе на выбары?
Падрыхтоўка да будучых прэзідэнцкай і парламенцкай выбарчых кампаній паступова набірае абароты. Палітыкі вызначаюцца з формай свайго ўдзелу ў выбарах, палітолагі зноў пачалі спрачацца пра мэтазгоднасць удзелу апазіцыі ў гэтай “вакханаліі”, пачынаюць рыхтавацца назіральнікі.
Ці падзялілі лідары “Гавары праўду” паміж сабой выбарчыя кампаніі — хто з іх возьме ўдзел у парламенцкай, а хто ў прэзідэнцкай гонцы? Ці разглядаўся варыянт кааліцыі з іншымі дэмакратычнымі сіламі? Ці не стануць кандыдаты ад “ГП” зручнымі спарынг-партнёрамі для ўлады?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць лідары грамадскай кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч.