Агенцтва S&P панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Расіі да "CCC -"

Офіс агенцтва S&P/ ЕРА/ТАСС
Офіс агенцтва S&P/ ЕРА/ТАСС

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P панізіла доўгатэрміновы суверэнны крэдытны рэйтынг Расіі ў замежнай валюце з "ВВ+ "да" CCC -", паведамляе ТАСС.

Паніжаны і доўгатэрміновы рэйтынг у нацыянальнай валюце — з "ВВВ -" да "CCC -".

Рэйтынгі змешчаныя ў спіс CreditWatch (рэйтынг на пераглядзе) з негатыўным прагнозам.

На змяненне расійскай пазіцыі ў рэйтынгу паўплывалі міжнародныя санкцыі, уведзеныя з-за вайны Расіі супраць Украіны. Гэтыя меры ўжо скарацілі даступныя валютныя рэзервы РФ амаль напалову, уключаючы дэпазіты ў замежнай валюце і каштоўныя паперы, зарэгістраваныя ў ЗША, ЕС і Японіі. Гэта аслабіла знешнюю ліквіднасць краіны на фоне росту попыту на замежную валюту, гаворыцца ў абгрунтаванні рашэння.

Рэйтынг" CCC - " прысвойваецца краінам, чые эканомікі блізкія да дэфолту з невялікім шанцам вяртання сродкаў.

Нагадаем, ЕС і шэраг іншых краін адказалі на ўварванне Расіі ва Украіну новымі санкцыямі. У тым ліку было прынята рашэнне аб замарозцы даступных рэзерваў і актываў Цэнтрабанка Расіі. Дадатковыя эканамічныя санкцыі былі ўведзеныя і супраць Беларусі, якую ў ЕС лічаць саўдзельніцай агрэсіі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі