Новыя санкцыі супраць Расіі і дапамога Украіне — як свет рэагуе на вайну
Баявыя дзеянні ў Украіне / Reuters
Таргі на Маскоўскай і Санкт-Пецярбургскай валютнай біржы раніцай у панядзелак так і не пачаліся. А на рынку Forex расійскі рубель абрынуўся ў адносінах да даляра і еўра. Еўра гандляваўсяна гістарычных максімумах — па 127,15 рубля (+32,73%). За долар давалі па 83,89 расійскіх рубля (+0,03%).
Рынак рэагуе на новыя санкцыі ЕС. Напярэдадні Еўрапейскі Саюз у адказ на расійскае ўварванне ва Украіну замарозіў даступныя рэзервы і актывы Цэнтрабанка Расіі.
"Аперацыі, звязаныя з кіраваннем рэзервамі, а таксама актывамі цэнтральнага Банка Расіі, уключаючы аперацыі з любой юрыдычнай асобай або органам, які дзейнічае ад імя або па ўказанні цэнтральнага Банка Расіі, забароненыя", — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у Афіцыйным часопісе ЕС.
Акрамя таго, у нядзелю міністры замежных спраў 27 краін-членаў Еўрасаюза прынялі новы пакет санкцый. Сярод прынятых мер: адключэнне шэрагу расійскіх банкаў ад міжнароднай сістэмы плацяжоў SWIFT, закрыццё паветранай прасторы ЕС для расійскай авіяцыі, у тым ліку прыватных самалётаў, а таксама забарона на вяшчанне на тэрыторыі ЕС тэлеканала Russia Today (RT) і працу агенцтва Sputnik.
Кіраўнікі МЗС таксама вырашылі пашырыць санкцыйны спіс. У яго "ўвойдуць расійскія алігархі і бізнэсоўцы, унясенне якіх у чорны спіс акажа значнае эканамічнае ўздзеянне, а таксама палітычныя фігуры", — сказаў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль.
Паводле яго слоў, ЕС імкнецца да "максімальна магчымага міжнароднага асуджэння" дзеянняў Расіі ва Украіне. "Расія будзе ізаляваная міжнароднай супольнасцю", падкрэсліў ён.
Яшчэ адзін балючы ўдар па эканоміцы Расіі анансавала Германія. Берлін будзе скарачаць энергетычную залежнасць ад Масквы. У бліжэйшы час у краіне пабудуюць два тэрмінала па прыёме звадкаванага прыроднага газу. Пра гэта заявіў у нядзелю канцлер ФРГ Олаф Шольц.
Нагадаем, раней Германія спыніла сертыфікацыю "Паўночнага патоку - 2".
Дапамога Украіне
Адначасова ЕС у цэлым і краіны Эўразьвязу заяўляюць аб дапамозе, якую гатовыя накіраваць Украіне.
Упершыню ў сваёй гісторыі ЕС паставіць у трэцюю краіну смяротныя ўзбраення і боепрыпасы. Пра гэта ў нядзелю, 27 лютага, таксама распавёў Жазэп Барэль, паведамляе Deutsche Welle.
Гаворка ідзе аб пастаўках ўзбраення на суму ў 500 млн еўра.
"Паколькі на тэрыторыі Украіны ідзе поўнамаштабная вайна, то мы хочам зрабіць усё, каб падтрымаць Украіну. Мы вырашылі выкарыстаць нашы магчымасці і даць смяротнае ўзбраенне ўкраінскай арміі на суму 450 млн еўра і яшчэ 50 млн еўра несмяротных харчоў", — паведаміў Жазэп Барэль.
У рамках смяротнага ўзбраення ВСУ атрымаюць нават знішчальнікі. Сярод несмяротнай дапамогі будуць бронекамізэлькі, шлемы, гаручае.
Заяўляюць аб ваеннай дапамозе Украіне і асобныя краіны.
Акрамя таго, напярэдадні старшыня Еўракамісіі (ЕК) Урсула фон дэр Ляен у эфіры тэлеканала Euronews заявіла пра гатоўнасць прыняць Украіну ў ЕС. "Яны з'яўляюцца аднымі з нас, і мы хочам, каб яны былі з намі," — сказала яна. Але калі гэта можа здарыцца, фон дэр Ляйен не ўдакладніла.
Персанальны адказ
На расійскую агрэсію ва Украіне рэагуюць не толькі ўрады, але і жыхары еўрапейскіх краін. Нечаканая навіна прыйшла з Іспаніі. Тут украінскі марак паспрабаваў патапіць яхту гендырэктара" Росабаронэкспорта " Аляксандра Міхеева.
Мужчына ўбачыў па тэлевізары, як расійская крылатая ракета патрапіла ў жылы шматпавярховы дом ва Украіне. Пасля гэтага ён паехаў у порт, дзе прышвартаваная яхта Lady Anastasia, і адкрыў клапаны ў машынным аддзяленні і ў адсеку з экіпажам.
Яхта часткова затанула. Мужчына дачакаўся паліцэйскіх і паведаміў ім, што "ўладальнік гэтай яхты — злачынец, які зарабляе на жыццё продажам зброі і цяпер забівае ўкраінцаў". Сам ён — грамадзянін Украіны, і раней каля 10 гадоў працаваў на яхце Міхеева.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.