Агнешка Рамашэўская падала ў суд на кампанію TVP
Агнешка Рамашэўская
Агнешка Рамашэўская падала пазоў супраць тэлекампаніі TVP пасля звальнення з пасады дырэктаркі тэлеканала "Белсат". "Не павінна быць так, што пасля 32 гадоў працы чалавека выкідаюць, як смецце", — кажа яна.
Пра падачу заявы ў суд Рамашэўская напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку: "Тым больш не павіннна быць так, што без асаблівай нагоды, пад канец прафесійнай кар'еры, адбіраюць праект, які быў для чалавека больш, чым працай і якому ён прысвяціў 18 гадоў свайго жыцця".
12 сакавіка стала вядома, што "Белсат" узначаліць Аляксей Дзікавіцкі.
Рамашэўская кіравала "Белсатам" амаль 18 гадоў — ад часу яго стварэння. Па яе словах, звольнілі яе паводле дысцыплінарнага артыкула.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.