Кіраваць тэлеканалам "Белсат" будзе Аляксей Дзікавіцкі
Аляксей Дзікавіцкі
Кіраваць тэлеканалам "Белсат" будзе Аляксей Дзікавіцкі. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла Польская грамадзкая тэлевізія TVP.
12 сакавіка стала вядома, што Агнешка Рамашэўская-Гузы пакідае сваю пасаду пасля шматгадовай працы. Яе абавязкі і "прыме яе цяперашні намеснік і адзін з заснавальнікаў канала Аляксей Дзікавіцкі", паведамілі ў прэс-службе TVP. Там таксама падкрэслілі, што "каналам будзе кіраваць беларус, што таксама адпавядае чаканням беларускай апазіцыі". І што Дзікавіцкі "добра ведае каманду і, што немалаважна, разумее неабходнасць супрацоўніцтва з іншымі каналамі грамадскага тэлебачання".
Аляксей Дзікавіцкі эканаміст і журналіст з Пінска. Працаваў на Радыё Свабода. Як і Рамашэўская-Гузы, на "Белсаце" з 2007-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.