Аграномы кажуць, што Лукашэнка і Бердымухамедаў правільна палівалі елку ў дождж

Аграномы кажуць, што Лукашэнка і Бердымухамедаў правільна палівалі елку ў дождж

11 траўня прэс-служба кіраўніка Беларусі апублікавала фота, на якім Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў паліваюць толькі пасаджаную елку пад дажджом. Гэтыя дзеянні кіраўнікоў краін выклікалі вялікі рэзанас у сацыяльных сетках. Звярталася ўвага на іх бессэнсоўнасць.

Аграномы кажуць, што Лукашэнка і Бердымухамедаў правільна палівалі елку ў дождж
Фота: president.gov.by

Але спецыялісты маюць іншы пункт гледжання. Яны кажуць, што паліваць толькі што пасаджаныя дрэвы трэба нават у дождж.

Вось што патлумачыў Еўрарадыё галоўны аграном кампаніі “Дэкорбуд” Андрэй Зінкевіч:

“Тут сэнс не ў тым нават, каб вада трапляла да каранёў. А ў тым, што калі вы выймаеце глебу, а потым засыпаеце яе назад, там застаюцца паветраныя пустоты. І для таго, каб карані хутчэй счапіліся з зямлёй і выштурхнулі гэтае паветра, заліваецца гэтая вада. То бок, для счаплення каранёў на новым месцы”.

Пра гэта ж кажа Еўрарадыё і дырэктар аднаго з гадавальнікаў дэкаратыўных раслінаў, які месціцца непадалёк ад Мінска:

“Пры пасадцы дрэва яго трэба паліваць дні тры, незалежна ад таго, ідзе дождж ці не. Усе карані і пасадачнае месца мусяць быць напітаныя вільгаццю. Дождж так ніколі не напітае, калі гэта толькі не залева, якая будзе ісці цэлы дзень. Але за апошнія гады два я такога дажджу ў нас не памятаю. Трэба паліваць, паліваць і паліваць, пачынаецца паліўка дрэва ад 10 літраў вады”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі