Алкаголь, закускі, танцы. Які крынж чакаў беларусаў на выбарчых участках

Крынж-салата на выбарчым участку

Крынж-салата на выбарчым участку

Бясплатныя дэгустацыі ежы і алкагольных напояў, песні і танцы між кабінак для галасавання... на што толькі не ідуць арганізатары забаўляльнай часткі выбараў, каб прывабіць электарат на выбарчыя ўчасткі! Крэатыў на месцах нярэдка выклікае моцнае здзіўленне, хоць калі-нікалі над ім можна проста пасмяяцца. Як усё адбывалася 25 лютага, глядзіце ў падборцы Еўрарадыё.

 

Чакушка за голас

Недарагі алкаголь на выбарчых участках заўсёды быў нагодай для некаторых беларусаў адарвацца ад канапы, дайсці да бліжэйшай школы, зрабіць свой выбар і... пасядзець у буфеце.

"А што калі гасцям наліваць на халяву?" — падумалі на адным з участкаў у Гомелі і арганізавалі для выбаршчыкаў фуршэт. Сярод іншых напояў можна было, напрыклад, запіць "свята для жыцця" віном пад назвай "Стэпавы беркут", ну і забыцца на ўсё.

Алкоголь, закуски, танцы. Какой кринж ждал белорусов на избирательных участках
Ну, за выбары!
Алкоголь, закуски, танцы. Какой кринж ждал белорусов на избирательных участках
Каўбасная Беларусь

Мяркуючы па фатаграфіях, якія размяшчаюць у сацсетках беларусы, дэгустацыі і продаж пачастункаў па зніжаных цэнах праходзілі на ўчастках па ўсёй краіне. А што рабіць, калі не ўсе закускі ўдалося распрадаць?

У адной школе знайшлі выхад. Па словах нашага чытача, да дня выбараў буфет не працаваў, але пасля — яго адкрылі для школьнікаў, каб распрадаць тыя прадукты, што засталіся.

 

"Нястрымная весялосць"

У Быхаве, каб прыцягнуць беларусаў на выбары, жанчын прымусілі танцаваць на вуліцы ў лёгкіх сцэнічных строях. І гэта ў лютым!

На роліку загартаваныя жыццём у роднай краіне артысткі спяваюць патрыятычную песню пад жудасную фанаграму, у якой абяцаюць сустрэць выбаршчыкаў святочным караваем.

"А вось такую оргію, паміж скрыняй і кабінкамі для галасавання, закацілі на выбарчым участку №8 у Давыд-Гарадку, — піша тэлеграм-канал "Беларусь за МКАДом". — Ёсць у гэтым абрадзе нешта сатанінскае".

Міні-гольф і выстава пра генацыд

На Коласаўскім выбарчым участку №14, размешчаным у гімназіі №1 горада Капыля, наведнікі маглі згуляць у турнір па міні-гольфе, а потым паглядзець выставу "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны".

На шчасце, гэтымі мерапрыемствамі арганізатары не абмежаваліся.

Для беларусаў з хісткай псіхікай працаваў выязны гандаль. Што ні кажы, але часам шакаладка "Аленка" вырашае ўсе праблемы.

Алкоголь, закуски, танцы. Какой кринж ждал белорусов на избирательных участках
Алкоголь, закуски, танцы. Какой кринж ждал белорусов на избирательных участках

На ўчастак адразу з ЗАГСа

Ёсць у Беларусі такая традыцыя — віншаваць з выбарамі выбаршчыкаў, якія галасуюць упершыню. Часам за гэта можна нават атрымаць які-небудзь прэзент або кветачку. Так на ўчасткі завабліваюць грамадзян, якім толькі споўнілася 18.

Але бывае самі выбаршчыкі дапамагаюць прыцягнуць увагу да выбараў. Такім чынам 25 лютага адразу некалькі сямейных пар адправіліся на выбарчыя ўчасткі пасля ЗАГСа, каб пакінуць галасы за сваіх кандыдатаў.

Алкоголь, закуски, танцы. Какой кринж ждал белорусов на избирательных участках
Алкоголь, закуски, танцы. Какой кринж ждал белорусов на избирательных участках

Не, ну а што? У гэтым сапраўды нешта ёсць, асабліва калі паклікаць з сабой усіх гасцей. Можна і вінца бюджэтнага лыкнуць, і каўбаснай Радзімай закусіць, патанчыць праміж кабінак для галасавання, зрабіць пару здымкаў на фоне любімай школы і адсвяткаваць пачатак шчаслівага сумеснага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.

P.S. З падслуханага:

— А што здарыцца, калі ажаніцца на дэпутацкіх выбарах у 2024-м?

— Пойдзеце нараджаць на прэзідэнцкія ў 2025-м.

Вы ўжо падрыхтаваліся?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі