Пра традыцыю даносаў, адмену транзіту, дроны Тэртэля і здраду Качанавай — эфір
Аляксандр Фрыдман
Ужо некалькі дзён не толькі журналісты, актывісты ды даследчыкі чалавечых паводзінаў, але і шараговыя беларусы з вялікай цікавасцю і гідлівасцю вывучаюць базу даносаў, дасланых у КДБ цягам апошніх 9 гадоў. Дзе сярод безлічы спаму, допісаў відавочна хворых людзей і афіцыйных запытаў — вялізная колькасць сапраўды класічных даносаў на “падазроных і ненадзейных”, сваякоў і блізкіх людзей, калег па працы і бізнесу. На гэтым фоне не тое што старт выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную раду — вынікі Усебеларускага народнага сходу і заявы падчас яго Лукашэнкі і Тэртэля неяк згубіліся…
Чым адметная апублічаная “база даносаў” апошніх 9 гадоў і ці варта з гэтай нагоды рабіць паспешлівыя высновы наконт псіхічнага здароўя нацыі? Ці зручна будзе Лукашэнку і ці варта было чакаць іншага завяршэння УНС? Якое дачыненне да гэтага шоу мелі “дроны Тэртэля”? Што мяняе рашэнне ЗША наконт ваеннай дапамогі Украіне ў пазіцыі Шольца? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.