Машыну з беларускімі смаўжамі не пусцілі ў Расію
Смаўжы, ілюстрацыйнае фота
Спецыялісты Рассельгаснагляду не пусцілі ў Расію партыю беларускіх смаўжоў, піша выданне "Беларусы і рынак".
Інцыдэнт здарыўся ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці. Расіяне спынілі машыну, у якой знаходзіліся 7,5 кг жывых смаўжоў. Іх везлі з Мінскай вобласці ў Арлоўскую.
Пры праверцы інспектары выявілі, што ў ветэрынарным сертыфікаце пазначаныя не ўсе неабходныя звесткі. Паводле іх, не адпавядалі рэчаіснасці звесткі пра месца і дату пагрузкі, а саміх смаўжоў перавозілі ў тары з торфам, на якой не было маркіровачных этыкетак.
У выніку груз проста вярнулі ў Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.