БПЦ не змагла правесці фестываль духоўнай, народнай і ваенна-патрыятычнай песні

Журы фестывалю "Палескі Вялікдзень" 2023 года

Журы фестывалю "Палескі Вялікдзень" 2023 года / muzcolleg.by

Беларуская праваслаўная царква сёлета адмовілася ад правядзення фестывалю духоўнай, народнай і ваенна-патрыятычнай песні "Палескі Вялікдзень", піша "Хрысціянская візія".

Арганізатарам фэсту з'яўляецца Тураўская епархія. Сёлетні фэст мусіў стаць пятым па ліку. Ён быў прызначаны на 17 траўня ў Жыткавічах.

Аднак 13 траўня арганізатары адмянілі фэст. Прычынай называецца "малалікая колькасць заявак".

Чацвёрты фестываль праходзіў у Лельчыцах, у ім удзельнічалі 16 харавых калектываў з Лельчыц, Мазыра, Петрыкава, Нароўлі і іншых гарадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі