Беларуска вярнулася з гадавога "палёту на Месяц"
Каманда SIRIUS-23
Беларуска Вольга Масціцкая вярнулася з гадавога "палёту на Месяц". Яна ўдзельнічала ў 366-сутачным ізаляцыйным эксперыменце SIRIUS-23, які імітаваў розныя паводле працягласці касмічныя палёты.
Мэтай эксперыменту было вывучыць адаптацыйныя працэсы, якія адбываюцца ў арганізме чалавека падчас касмічнага палёту. Для гэтага ўмовы палёту мадэляваліся ў гермааб'екце са штучным асяроддзем пасялення.
SIRIUS-23 — чацвёрты этап праекта SIRIUS — завяршыўся 14 лістапада ў 13:00. Акрамя беларускі ў "экіпаж" касмічнай станцыі ўваходзілі пяцёра расіянаў: камандзір, бортінжынер, доктар і двое даследчыкаў. Ролю Вольгі Масцікай, якая ў звычайным жыцці працуе ў беларускай Акадэміі навук малодшай навуковай супрацоўніцай Інстытута фізіка-арганічнай хіміі, у камандзе таксама вызначалася як "даследчыца".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.