Царква: як быць па-за палітыкай, але за Лукашэнку і за вайну ва Украіне — эфір
Наталля Васілевіч / фота з архіва
Апошнімі днямі рэжым і асабіста Лукашэнка шмат увагі надаюць царкве, яе ролі і месцу ў жыцці беларускага грамадства і дзяржавы. Так, Лукашэнка не толькі сустракаўся з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, але і падпісаў закон, у якім рэлігійным арганізацыям забараняецца займацца палітычнай дзейнасцю. Пры гэтым калі неабходна нешта рабіць на карысць рэжыму, то гэта ўжо дзіўным чынам палітычнай дзейнасцю не лічыцца і нават не проста вітаецца, а фактычна ўводзіцца ў абавязак і святароў, і царквы ўвогуле. Як і не перашкаджаецца святарам у Беларусі падтрымліваць расійскіх акупантаў.
Што сёння адбываецца з рэлігійнымі арганізацыямі ў Беларусі, у якія ўмовы існавання яны пастаўленыя? Ці нармальна для святароў падтрымліваць вайну і нават збіраць ва ўсім свеце грошы на дапамогу расійскім захопнікам? Ці стварае пагрозу для рэжыму падпарадкаванасць БПЦ Маскве і якія пагрозы для беларускай незалежнасці гэта нясе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае тэолагіня, экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталля Васілевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.