Футбалісткі Літвы пагадзіліся на штрафы і паразы, каб не гуляць з Беларуссю
Літоўская жаночая зборная па футболе
УЕФА зацвердзіла рашэнне жаночай зборнай Літвы, якая адмовілася гуляць супраць зборнай Беларусі ў адборы чэмпіянату Еўропы. Два матчы паміж зборнымі скасаваныя, перадае федэрацыя футбола Літвы.
Як распавядала Еўрарадыё на кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы ў сакавіку літоўскія футбалісткі трапілі ў адну групу з беларускамі. Тады ж прэзідэнт Федэрацыі футбола Літвы Эдгарас Станкявічус заявіў, што яны не будуць выходзіць на адно поле з прадстаўніцамі Беларусі
УЕФА адмяніла матчы, прызначаныя на 31 траўня і 4 чэрвеня. Літоўкам прысудзілі дзве тэхнічныя паразы з лікам 0:3. Літоўскую футбольную федэрацыю аштрафавалі на 5000 еўра.
Станкявічус выказаў задаволенасць тым, што каманду не даскваліфікавалі: "Мы атрымалі санкцыі, якія маглі ўявіць, і самае галоўнае, што для нашай зборнай не закрыты шлях да таго, каб фінішаваць у адборы на чэмпіянат Еўропы і згуляць два апошнія матчы".
Ён падкрэсліў, што літоўская каманда была гатовая на санкцыі і грашовы штраф, каб яшчэ раз нагадаць пра сваё стаўленне да вайны і агрэсараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.