У аўторак амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы

Падчас навальніцы

Падчас навальніцы / Reuters

У аўторак, 21 траўня, у дзённыя гадзіны амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы (уначы — месцамі), у асобных раёнах прагназуюцца моцныя дажджы.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +8 да +14 градусаў (у Мінску — ад +9 да +11), удзень — ад +22 да +27 (у сталіцы — 23-25 цяпла).

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў наступныя дні.

У аўторак амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы
vk.com/belgidromet
У аўторак амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі