Антырэкорд: у Беларусі цяпер больш за 150 тысяч вакансій
Сітуацыя на рынку працы кепская
Новы антырэкорд: у Беларусі не хапае больш за 150 тысяч рабочых рук. Толькі за апошні тыдзень у дзяржаўным банку вакансій з'явілася больш за 11 тысяч новых аб'яў.
Каля 90% усіх вакансій абяцаюць заробак менш за сярэдні па краіне, а 77% — менш за 500 долараў па курсе.
Пра што гэта сведчыць? Сітуацыя на рынку працы цяжкая, і адсутнасць тых, хто можа (і хоча) працаваць па шэрагу спецыяльнасцяў дадае ціск на эканоміку ў цэлым.
Абмеркаваць навіну можна ў каментарах у нашым тэлеграм-канале.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.