Беларусы прыдумалі цішотку са знакамітым фота паляшучкі ў намітцы

Жыхаркі Давыд-Гарадка ў 1912 годзе

Жыхаркі Давыд-Гарадка ў 1912 годзе / Ісаак Сербаў

Беларусы прыдумалі цішотку з фота жанчыны ў давыд-гарадоцкім строі, знятым у 1912 годзе вядомым этнографам Ісаакам Сербавым. Яе можна набыць у анлайн-краме ўпрыгожванняў і адзення "Мара".

На здымку — Ганна Бесан з Давыд-Гарадка, ёй на той момант было 55 гадоў. Жанчына пазіруе ў неверагодным галаўным уборы. Гэта — тыповая для гэтай мясцовасці намітка-плат. Яна рабілася з некалькіх вялікіх кавалкаў тканіны з арнаментам на канцах. А для таго, каб убор добра трымаў форму,  выкарыстоўваліся цвёрдыя каркасы з саломы, ільнянога валакна ці палатна.

"Другая частка прынту, — тлумачаць дызайнеры цішоткі, — лодкі — неабходнасць і паўсядзённасць людзей з Палесся. У іх і спалі пасля базару, і перавозілі жывёл, і рыбачылі. Але на прынце лодкі быццам крылы жанчыны".

Цішотку можна замовіць анлайн, яна каштуе 20 еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі