Стылістка пра вобраз Пяткевіч: гэты лук вельмі заходні, без настальгіі па 90-х

Наталля Пяткевіч

Наталля Пяткевіч / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Вобраз нядаўна прызначанай на пасаду намесніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч прыкметна адрозніваецца ад стылю іншых беларускіх чыноўнікаў, кажа персанальная і фэшн-стылістка Ганна Прышывалка.

— У беларускіх чыноўнікаў і чыноўніц ужо склаўся пазнавальны вобраз, гэткі "comeback to USSR". Так, цяпер у моду вяртаюцца некаторыя элементы з моды таго часу, але вяртаюцца ў новым прачытанні. А ў выпадку з нашымі чыноўнікамі мы маем дачыненне з літаральнай трактоўкай.

Думаю, гэта свядомае вяртанне ў 90-я — адкат да перыяду росквіту Лукашэнкі, калі яго падтрымлівала вялікая колькасць людзей. Думаю, для яго гэта камфортнае асяроддзе.

Гэтыя вобразы распаўсюджваюцца як вірус. Яны нятанныя, і нельга сказаць, што яны безгустоўныя. Але праз іх нібыта адмаўляецца ўсё прагрэсіўнае, усе заходнія павевы. Дэкларуецца: мы прытрымліваемся савецкай класікі. І, я думаю, аўдыторыя счытвае гэты мэсідж.

Але Пяткевіч не выглядае як класічная беларуская чыноўніца, яна выглядае як контраргумент, і лук, які яна дэманструе, вельмі заходні. Няма начосаў, супераб'ёму або ўкладкі — ёсць актуальная і класна ўкладзеная стрыжка.

Стилист об образе Петкевич: Этот лук очень западный, без ностальгии по 90-м
Наталля Пяткевіч / БЕЛТА

Ёсць фота, дзе яна з торбай "Біркін", але яна нібыта спрабуе знізіць градус эфекту "Біркін" сціплай сукенкай.

Можа, гэта спроба мяняць аблічча беларускага палітыка?

Стилист об образе Петкевич: Этот лук очень западный, без ностальгии по 90-м
Наталля Пяткевіч з торбачкай "Біркін" / TUT.BY

Ганна заўважае, што заходнія палітыкі спрабуюць разнастаіць сумны афіцыйны стыль і імкнуцца дапаўняць строгія вобразы яркімі элементамі. Відаць, на іх і арыентуецца Пяткевіч.

— Паглядзіце на стыль палітыкаў Мары Карфанья, Евы Кайлі, Арлі Леві-Абукасіс, Марыі Разарыі, Санны Марын. Я была пад вялікім уражаннем ад іх вобразаў. Пры гэтым, калі яны прыходзяць у парламент, то вытрымліваюць класічны дзелавы стыль.

Стилист об образе Петкевич: Этот лук очень западный, без ностальгии по 90-м
Санна Марын / AP Photo

Што іх адрознівае ад нашых палітыкаў, дык гэта жывы выраз твару.

Але больш, чым стыль, мяне ўразіў бэкграўнд гэтых жанчын. Але беларусам не трэба далёка хадзіць, каб знайсці стылёвага палітыка з незвычайным бэкграўндам, — гэта Святлана Ціханоўская.

 

Як апрануцца жанчыне-палітыку, каб яе ўспрымалі сур'ёзна?

Ганна заўважае, што стыль дэмакратычнай лідаркі прыкметна змяніўся пасля ад'езду з Беларусі. Але, магчыма, не ў лепшы бок.

— Больш за ўсё вобраз Святланы Ціханоўскай падабаўся мне ў перыяд перадвыбарнай кампаніі. Пасля гэтага Святлану змянілі. Ёй сабралі некалькі вобразаў, але іх мала, і мы амаль усе ведаем на памяць. Яны вельмі стрыманыя, суперакуратныя.

Стилист об образе Петкевич: Этот лук очень западный, без ностальгии по 90-м
Святлана Ціханоўская / Офіс Святланы Ціханоўскай

Думаю, гэта рабілася свядома, каб Святлана лішні раз не сутыкнулася з папрокамі, як з той бурай вакол кубка, з якім яна паказаласяна Новы год. Каб не сказалі, што яна марнуе бюджэт на адзенне і шыкуе ў замежжы.

Але мне здаецца, што гэта не зусім яе гісторыя. Думаю, самой Святлане было б цікава дадаць у вобраз больш паветра і жаноцкасці. Зрэшты, у 2023-24 гадах яна пачала падбіраць сабе яркія колеры, з'яўляюцца блакітны і ружовы.

Ганна заўважае, што жанчынам у беларускім грамадстве даводзіцца цяжка працаваць, каб пазбавіцца ад іміджу проста нечай "каханкі ці жонкі". І часам у імкненні гаварыць з апанентамі-мужчынамі на роўных яны выбіраюць маскуліннасці стыль у вопратцы.

— Але я б не раіла ісці у бок залішняй маскуліннасці. Жанчыны часта звяртаюцца да стылістаў, каб знайсці грань, на якой цябе ўспрымаюць сур'ёзна, але тым не менш ты застаешся жанчынай.

Напрыклад, мая знаёмая Марына Гірын, адна з сузаснавальніц Беларускай асацыяцыі бізнесу за мяжой АВВА. Яна ўплывовая і паспяховая жанчына, якая зусім не імкнецца да маскулінных вобразаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі