Колькасць занятых у эканоміцы за год скарацілася амаль на 40 тысяч чалавек

У Беларусі за год знізілася колькасць занятых у эканоміцы

У Беларусі за год знізілася колькасць занятых у эканоміцы / pixabay.com

Колькасць занятых у эканоміцы Беларусі за год скарацілася на 39 885 чалавек. Еўрарадыё параўнала даныя першага квартала 2024-га з першым кварталам 2023 года. Гэта афіцыйная статыстыка, якая не ўлічвае міграцыю, звязаную з палітычнымі рэпрэсіямі.

У першым квартале 2024 года ў эканоміцы было занята 4 131 420 чалавек. Год таму, у першым квартале 2023-га, гэты паказчык складаў 4 171 305 чалавек.

Найбольшы адток працуючых зафіксаваны ў Гомельскай вобласці — 7528 чалавек. На другім месцы ідзе Мінск — 7119 працуючых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі