У Беларусі скарачаецца колькасць занятых у эканоміцы
За студзень колькасць занятых у беларускай эканоміцы скарацілася яшчэ на 11 тысяч чалавек, ілюстрацыйнае фота
Колькасць беларусаў, якія працуюць, працягвае скарачацца, за студзень эканоміка страціла яшчэ 11 тысяч работнікаў. На гэта звярнуў увагу рэсурс "Вашы грошы". Урад спрабуе спыніць адток кадраў з эканомікі, але пакуль беспаспяхова. У новай канцэпцыі міграцыйнай палітыкі на 2024-28 нават намецілі распрацаваць дадатковыя меры "па стымуляванні вяртання беларускіх грамадзян, якія выехалі на працу за межы Рэспублікі Беларусь".
У студзені 2023 года ў эканоміцы краіны было занята 4 мільёны 129 тысяч чалавек. Адначасова ў Беларусі фіксуецца рэкордна нізкае беспрацоўе. Размова ідзе не толькі пра колькасць зарэгістраваных як беспрацоўныя. Але і аб паказчыку, які разлічваецца па міжнароднай метадалогіі.
На зніжэнне колькасці занятых у эканоміцы ўплываюць не толькі дэмаграфія і ад'езд спецыялістаў за мяжу, адзначае рэсурс. Але і асаблівасці беларускага рынку працы — неэфектыўная кадравая палітыка і параўнальна нізкія заробкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.