Беларусаў прымусяць працаваць болей — BELPOL
Рабочы, ілюстрацыйнае фота
Рэжым Лукашэнкі рыхтуе змены ў працоўнае заканадаўства, якія адменяць абмежаванні на звышнарматыўную працу. Пра гэта піша аб'яднанне былых сілавікоў BELPOL спасылаючыся на свае крыніцы. Адпаведныя прапановы Лукашэнку ўжо накіравалі Мінпрацы і Мінпрамысловасці.
Цяпер згодна з заканадаўствам беларусы могуць працаваць не больш за 10 гадзінаў на тыдзень звыш нормы і не больш як 180 звышнарматыўных гадзін за год. Аде адток кадраў прывёў да таго, што на дзяржпрадпрыемствах не хапае рук.
"Пры гэтым спагнанні за невыкананне расійскіх ваенных заказаў ніхто не адмяняў", — піша аб'яднанне былых сілавікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.