Аляксандр Гутар адмовіў "Крылам Саветаў" і пяройдзе ў салігорскі "Шахцёр"

Аляксандр Гутар адмовіў "Крылам Саветаў" і пяройдзе ў салігорскі "Шахцёр"

Бліжэйшым часам брамнік нацыянальнай зборнай па футболе Аляксандр Гутар падпіша кантракт з салігорскім "Шахцёрам", паведамляе "Прессбол".

Паводле звестак журналістаў, 30-гадовы галкіпер атрымаў прапанову ад самарскага клуба "Крылы Саветаў". Расійскі клуб прапаноўваў больш выгадныя фінансавыя ўмовы, аднак Гутар вырашыў застацца на радзіме і перайсці ў "Шахцёр".

У мінулым сезоне галкіпер гуляў у брэсцкім "Дынама", якое стала чэмпіёнам Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі