Аляксандр Карлюкевіч стаў міністрам інфармацыі

Аляксандр Карлюкевіч стаў міністрам інфармацыі

Аляксандр (Алесь) Карлюкевіч стаў міністрам інфармацыі Беларусі. Пра яго прызначэнне Аляксандрам Лукашэнкам стала вядома ў чацвер. Раней Карлюкевіч быў галоўным рэдактарам газеты “Звязда”, у апошні год — намеснікам міністра інфармацыі. Ён скончыў Львоўскую вышэйшую вайскова-палітычную вучэльню (у 1985 годзе), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (2002). Карлюкевіч — беларускі пісьменнік, выдатна валодае беларускай мовай.

З чэрвеня 2014 года міністрам інфармацыі была Лілія Ананіч. Чуткі пра адстаўку Ананіч з’явіліся яшчэ год таму. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, яна можа атрымаць пасаду ў саюзных структурах. Дарэчы, апошнім часам у Мінінфармацыі былі скарачэнні.

Таксама 28 верасня стала вядома пра прызначэнне новага міністра культуры. Ім стаў Юрый Бондар, які дагэтуль працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Аляксандр Карлюкевіч стаў міністрам інфармацыі
Лілія Ананіч. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі