Аляксандр Юрэвіч стаў галоўным трэнерам юнацкай зборнай Беларусі па футболе
Новым галоўным трэнерам юнацкай зборнай Беларусі па футболе (юнакі. не старэйшыя за 2004 год нараджэння) стаў Аляксандр Юрэвіч. Пра гэта паведамляе прэс-служба салігорскага футбольнага клуба "Шахцёр", дзе ён працаваў дагэтуль.
У "Шахцёры" спецыяліст трэніраваў дублюючы склад каманды, а таксама працаваў з ліцэнзійнымі ўзростамі клуба.
Як футбаліст Юрэвіч правёў 32 матчы за нацыянальную зборную Беларусі і выступаў за футбольныя клубы "Шахцёр" (Салігорск), БАТЭ (Барысаў) і "Карпаты" (Львоў). Футбаліст сем разоў станавіўся чэмпіёнам краіны, па тры разы выйграваў Кубак і Суперкубак Беларусі.
Дарэчы, у 2020 годзе зборная, якую ўзяўся трэніраваць Юрэвіч, стартуе ў кваліфікацыі юнацкага (U17) чэмпіянату Еўропы УЕФА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.