Сасновіч выбыла з турніру ў Досе, а Азаранка знялася з-за траўмы
Аляксандра Сасновіч выбыла з турніру WTA ў Досе ў 1/16 фіналу. Беларуская тэнісістка, 61-я ракетка свету ўпэўнена выйграла ў Онс Жабер з Туніса (10) першы сэт, але наступныя два прайграла — 6:1, 5:7, 3:6. Паядынак працягваўся 1 гадзіну 45 хвілін.
Вікторыя Азаранка знялася з турніру з-за траўмы.
Ons magic @Ons_Jabeur | #QatarTennis pic.twitter.com/4FQd4XN4CX
— wta (@WTA) February 22, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.