Аляксей Бага: Навічкі БАТЭ — атакуючыя цёмнаскурыя гульцы (фота)

Аляксей Бага: Навічкі БАТЭ — атакуючыя цёмнаскурыя гульцы (фота)

БАТЭ выйшаў у плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў, дзе сустрэнецца з галандскім ПСВ. У аўторак барысаўчане згулялі на сваім полі ўнічыю 1:1 з "Карабахам" (у гасцях была перамога — 1:0). У пасляматчавым інтэрв'ю ў жывым эфіры тэлеканала "Беларусь 5" галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага ўхіліўся ад пытання пра навічкоў каманды, якія ў ёй неўзабаве з'явяцца. Ён спаслаўся на нейкія "тэхнічныя моманты". Бага толькі сказаў, што ў БАТЭ прыйшлі "два атакуючыя футбалісты, гульцы зборных... цёмнаскурыя гульцы".

Пазней стала вядома, што адзін з навабранцаў БАТЭ — 24-гадовы француз, ураджэнец Камеруна Эрвейн Мукам, які дагэтуль выступаў за гродзенскі "Нёман". Другі — Лувага Кізіта з Уганды, якога ўзялі ў арэнду ў румынскай "Палітэхнікі" з Ясы.

Як вядома, БАТЭ ўжо забяспечыў сабе еўракубкавую восень, паколькі ў выпадку няўдачы ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў згуляе ў групавым раўндзе Лігі Еўропы.

Аляксей Бага: Навічкі БАТЭ — атакуючыя цёмнаскурыя гульцы (фота)
Эрвейн Мукам. Фота: fcbate.by
Аляксей Бага: Навічкі БАТЭ — атакуючыя цёмнаскурыя гульцы (фота)
Лувага Кізіта. Фота: fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі