Аляксей Бага сышоў з пасады галоўнага трэнера БАТЭ

Аляксей Бага сышоў з пасады галоўнага трэнера БАТЭ

Аляксей Бага сышоў з пасады галоўнага трэнера БАТЭ, інфармуе клубная прэс-служба. Ён быў у складзе трэнерскага штаба з 2011-га, галоўным трэнерам каманды стаў летам 2018-га пасля нечаканай адстаўкі Алега Дулуба. І калі летась БАТЭ пад кіраўніцтвам Багі стаў чэмпіёнам Беларусі і выйшаў у 1/16 фіналу Лігі Еўропы, дык сёлетні сезон атрымаўся няўдалым — ні чэмпіёнства, ні еўракубкаў.

Таму не дзіўна, што пасля заканчэння кантракту, кіраўніцтва клуба вырашыла яго не працягваць. ФК БАТЭ заяўляе, што гэтае рашэнне было нялёгкім, але яно спадзяецца, што "выбар... стане правільным для абодвух бакоў". Анансуецца, што барысаўчане ўступаюць "у новы этап развіцця, здзяйсняе пэўную перазагрузку".

Нядаўна з'яўлялася неафіцыйная інфармацыя, што галоўным трэнерам ФК БАТЭ можа стаць 37-гадовы Кірыл Альшэўскі, які паспяхова працуе ў дублем каманды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі