Амерыканец выйграў у латарэі 1,5 млрд долараў

Амерыканец выйграў у латарэі 1,5 млрд долараў

У амерыканскай латарэі Powerball быў выйграны рэкордны джэк-пот на суму ў 1,5 млрд долараў. Як паведамляе BBC, уладальніку набыў выйгрышны квіток у штаце Каліфорнія, у адной з крамаў у прыгарадзе Лос-Анджэлеса.

Імя ўладальніка шчаслівага квітка пакуль невядомае. Аднак у сацсетках ён апублікаваў сваё фота.

Гэта найбуйнейшы латарэйны выйгрыш за ўсю гісторыю ЗША. Аднак атрымаць усю суму адразу пераможца ўсё роўна не зможа. Згодна з правіламі Powerball, увесь памер выйгрышу можна атрымаць толькі ў растэрміноўку на працягу 30 гадоў альбо атрымаць аднаразовую выплату ў 930 млн даляраў.

Акрамя таго, з сумы выйгрышу возьмуць федэральны падатак у памеры 39,6%, а таксама падаткі штата, у якім быў прададзены квіток.

Латарэя Powerball праводзіцца ў 44 штатах, федэральнай акрузе Калумбія, на амерыканскіх Віргінскіх астравах і ў Пуэрта-Рыка. Кошт квітка складае два долары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі