Андрэй Елісееў: З візіту ў Кітай больш піяру, чым рэальных вынікаў

Андрэй Елісееў: З візіту ў Кітай больш піяру, чым рэальных вынікаў

30 верасня завяршаецца афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай. Кіраўнік краіны ужо дзявяты раз наведвае Пекін. Палітолаг Андрэй Елісееў у жывым эфіры Еўрарадыё расказвае пра праблемы, якія ахапілі беларуска-кітайскае супрацоўніцтва.

"Трэба глядзець не на колькасць пагадненняў з Кітаем, а на іх якасць. Таму што гэтых пагадненняў заключаныя ўжо дзясяткі".

 

"Шмат гадоў таму ўскрыліся "тэлеграмы Вікілікс": там амерыканскія дыпламаты пісалі, як дыпламаты кітайскія возяць у Беларусь сваіх бізнесменаў, тыя аб'язджаюць усю краіну, а потым скардзяцца, што не знайшлі месца для ўкладання грошай".

 

"Мы хочам прадаваць свае прамысловыя тавары ў Кітай. Але з гэтым вельмі блага. Калі паглядзім статыстыку, то там калійныя ўгнаенні і прадукты нафтахімічнай вытворчасці".

 

"З індустрыяльным паркам справы пасоўваюцца вельмі марудна. Беларусь чакала, што Кітай будзе прыцягваць туды інвестараў, Кітай хоча ўзваліць гэта на нашы плечы".

 

"Беларусь для Кітая не вельмі цікавая. Мала магчымасцяў для ўкладання прамых інвестыцый".

 

"Кітай дае нам звязаныя крэдыты. Грошы даюцца з умовай, каб палова, а то і большая частка тэхнікі і матэрыялаў паступала з Кітая. Яны такім чынам забяспечваюць збыт для сваіх тавараў".

 

"Беларусь для Кітая не з'яўляецца стратэгічнай краінай. Ідэя аб тым, што Беларусь можа стаць для Кітая плацдармам у Еўропе, — проста фантом".

 

"Кітай змяняе знешнепалітычную канцэпцыю. Вось зараз пачынае будаваць сваю першую замежную вайсковую базу ў Джыбуці. Беларусь хоча гэтым скарыстацца".

 

"З гэтага візіту будзе больш піяру, чым канкрэтных справаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі