Аншлаг ды прагляды без Ціханоўскай ды Сахашчыка. Ці магчыма?

На канцэрце / Еўрарадыё
На канцэрце / Еўрарадыё

Гадоў адзінаццаць таму, калі ў Беларусі дзейнічалі “чорныя спісы” музыкаў і ладзіць беларускія імпрэзы на Радзіме было цяжка, паслухаць сваіх можна было ці на рэдкіх падпольных канцэртах, ці на вялікіх пляцоўках за мяжой. Амаль кожнае такое мерапрыемства збірала аншлагі.

Сёння сітуацыя іншая. Вялікая колькасць нашых артыстаў, асабліва тых, хто выступаў падчас пратэстаў, з краіны з’ехала. Ладзіць іх выступы (нават падпольныя) дома па зразумелых прычынах проста немагчыма. Затое музыкі часта даюць канцэрты ў Польшчы, Літве ды іншых краінах, куды эмігравалі самі, як і тысячы нібыта неабыякавых да сваёй культуры беларусаў. Больш за тое — на Падляшшы праходзяць буйныя фестывалі TUTAKA і “Бардаўская восень”, якія сёння маглі б стаць добрымі пляцоўкамі для аб’яднання беларусаў, якія раз’ехаліся па ўсёй Еўропе.

Але ці маюць беларусы самі жаданне аб’ядноўвацца? Наколькі цяжка збіраць аншлагі на культурныя мерапрыемствы? Як і навошта вядомыя палітыкі выступаюць на разагрэве ў музыкаў і чаму ў СМІ ўсё менш пішуць пра культуру?

Пра гэта ды іншае размаўляем з крытыкам Максімам Жбанковым ды старшынёй фундацыі "Тутака" Паўлам Станкевічам.

Стрым пачнецца ў 15:10 па беларускім часе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі