Падлеткавы фэст у Полацку адмянілі за "прапаганду няправільных каштоўнасцяў"

Абвестка пра касплэй-фэст у Полацку

Абвестка пра касплэй-фэст у Полацку / vk.com/kampai_polotsk

У Полацку адмянілі падлеткавы фэст "Кампай Полацк", заўважыў тг-канал "Віцебск, я гуляю".

Касплэй-шоу мелася адбыцца 27 ліпеня ў мясцовым Палацы культуры. У пабліку аматараў анімэ з'явіўся пост пра адмену мерапрыемства. Арганізатары кажуць, што ў Палацы культуры памяняўся кіраўнік. Новы дырэктар мяркуе, што "анімэ прапагандуе няправільныя каштоўнасці".

"Тыдзень вёў перамовы. Я не змог пераканаць яго, што Кампай — бяскрыўдны дзіцячы ранішнік 12+", — піша арганізатар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі