У Кармянскім раёне школьніка судзілі ў школе
![Суд у школе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/11_1.jpg.webp?itok=8QF_PbZm)
Суд у школе / t.me/sud_korma/
У актавай зале Кароцькаўскай сярэдняй школы ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці прайшло выязное пасяджэнне суда. Як адзначае яго прэс-служба, "з мэтай правядзення прафілактычнай работы, папярэджання здзяйснення правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх". Суд разглядаў матэрыялы міліцыі аб адмене адтэрміноўкі выканання пакарання ў дачыненні да навучэнца школы. У выніку адтэрміноўку адмянілі.
Хлопца тут жа затрымалі і павезлі з аграгарадка Кароцькі для адбыцця пакарання ў папраўчую калонію агульнага рэжыму. За што ён раней быў асуджаны судом Кармянскага раёна і на які тэрмін, не ўдакладняецца.
![У Кармянскім раёне школьніка судзілі ў школе](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/12_62.jpg.webp?itok=P5-vzAIk)
![У Кармянскім раёне школьніка судзілі ў школе](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/13_36.jpg.webp?itok=iQYMin1m)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.