Аптэкі прымусяць зніжаць цэны на лекі з аглядкай на суадносіны курсаў

Аляксандр Лукашэнка напярэдадні падпісаў указ "Аб фарміраванні цэн на лекавыя сродкі" / pixabay.com
Аляксандр Лукашэнка напярэдадні падпісаў указ "Аб фарміраванні цэн на лекавыя сродкі" / pixabay.com

Аптэкі, медцэнтры і іншыя суб'екты гаспадарання павінны будуць зніжаць цэны на лекі, калі замежныя валюты патаннеюць у адносінах да беларускага рубля. Міністэрства аховы здароўя Беларусі выпусціла каментар да ўчарашняга ўказа Аляксандра Лукашэнкі "Аб фарміраванні цэн на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку".

Указ "уносіць справядлівасць у гэтым пытанні", заявіў начальнік упраўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, цэнаўтварэння і дзяржаўнай маёмасці Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Калістратаў. Ён нагадаў, што з 2005 года аптэкі маглі падымаць кошт на лекаў з аглядкай на рост курсаў замежных валют. Цяпер іх абавяжуць зніжаць цэны, калі валюты прасядуць у адносінах да беларускага рубля.

У Міністэрстве аховы здароўя кажуць, што гэты ўказ Лукашэнкі "накіраваны на захаванне асартыменту запатрабаваных лекаў" і "забеспячэнне іх даступнасці для насельніцтва і арганізацый аховы здароўя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі