“Бітва пад Оршай? Гэта каторая з Суворавым была?” (відэа)

“Памятаць трэба, але не трэба далёка заходзіць”, — чуем ад барадатага мужыка ў адказ на просьбу ўзгадаць нешта пра падзеі 500-гадовай даўніны. Яго сябры больш словаахотлівыя і лагодныя, але пра саму бітву не ведаюць амаль нічога — узгадваючы ўдзельнікаў расказваюць нават версію пра ўдзел Суворава. Пра Канстанціна Астрожскага і не пытаем.

Гэта першыя людзі, якія пагаджаюцца адказаць на пытанне. Некалькі дзясяткаў чалавек да іх адмаўляюцца, не слухаюць нават пытанне. Гэтым жыхары Оршы вельмі здзіўляюць. Бо за гады працы і апытанняў у розных гарадах першы раз сутыкаемся з тым, што адказвае толькі кожны дваццаты.

Два хлопцы з марожаным мусяць ведаць больш — у школе вучыліся зусім нядаўна. Але пачуўшы пра Бітву пад Оршай, яны перапытваюць, ці не падчас Вялікай айчыннай вайны яна адбылася. Расказваем ім, што крыху раней.

Не ведаюць пра гістаычную падзею і яшчэ некалькі апытаных чалавек. У лепшым выпадку згадваюць, што “было гэта даўно”, удзельнічалі ў ёй “літоўцы з палякамі супраць Масквы”, а перамога ў выніку была за “войскам ВКЛ, напэўна”. Узадаць пра Бітву пад Оршай у 500-ю гадавіну змог толькі адзін чалавек з апытаных.

Нагадаем, 8 верасня 1514 года 35-тысячнае войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага разграміла 80-тысячную маскоўскую армію на рацэ Крапіўна ў 5 кіламетрах ад Оршы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі